Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўсю́к, -у́, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.

|| прым. аўсюко́вы, -ая, -ае.

аўся́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка.

Рыба добра бярэцца на аўсянікаў.

аўся́ніца, -ы, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых.

А. лугавая.

|| прым. аўся́нічны, -ая, -ае.

аўся́нішча, -а, н.

Поле, на якім рос авёс.

Араць а.

аўся́нка¹, -і, ДМ -нцы, ж.

Аўсяныя крупы або каша з такіх круп.

Наварыць аўсянкі.

аўся́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных.

Чаротная а.

|| прым. аўся́нкавы, -ая, -ае.

аўся́ны гл. авёс.

аўт, а́ўта, М а́ўце, м.

1. У спартыўных гульнях: становішча, калі мяч (шайба) аказваецца за межамі гульнявога поля, пляцоўкі.

2. У боксе: вокрык суддзі, які азначае, што баксёр накаўціраваны.

аўта...¹ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач.:

1) аўтаматычны, напр.: аўтазборка, аўтарэзка;

2) самаходны, напр.: аўтаплуг, аўтадрызіна.

аўта...² Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. аўтамабільны, напр.: аўтакалона, аўтапрабег, аўтабаза.