Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ача́хлы, -ая, -ае.

Які астыў, негарачы.

А. прысак.

ача́хнуць гл. чахнуць³.

ачко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н.

1. Значок на ігральнай карце або косці, які абазначае яе вартасць і значэнне ў гульні.

2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, у спартыўных гульнях.

Набраць большую колькасць ачкоў.

3. Від азартнай карцёжнай гульні.

Гуляць у а.

|| прым. ачко́вы, -ая, -ае.

ачмуры́ць гл. чмурыць.

ачмурэ́лы, -ая, -ае (разм.).

Які знаходзіцца ў стане ачмурэння, страціў здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

Ачмурэлая галава.

|| наз. ачмурэ́ласць, -і, ж.

ачмурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.

Ачмурэў ты ці што?

|| наз. ачмурэ́нне, -я, н.

ачмуці́ць гл. чмуціць.

ачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Прачнуцца.

Я ачнуўся рана.

2. Апрытомнець, апамятацца.

А. ад непрытомнасці.

3. Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца.

А. ад успамінаў.

|| незак. ачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

ачо́скі, -аў (спец.).

Рэшткі, адходы пры часанні.

А. лёну.

|| прым. ачо́скавы, -ая, -ае.

ачужэ́лы, -ая, -ае (разм.).

Які аддаліўся, стаў чужым, страціў сувязі з блізкімі, роднымі.