ачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Прачнуцца.

Я ачнуўся рана.

2. Апрытомнець, апамятацца.

А. ад непрытомнасці.

3. Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца.

А. ад успамінаў.

|| незак. ачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)