Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць поўным, тоўстым.

Р. за зіму.

распаўсю́джвальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца распаўсюджваннем чаго-н.

Грамадскі р. друку.

|| ж. распаўсю́джвальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.

Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.

2. Стаць вядомым многім.

Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.

|| незак. распаўсю́джвацца, -аецца.

распаўсю́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

Р. інавацыйны вопыт.

2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

Р. вучэнне.

3. Раздаць, прадаць многім.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсю́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распаўсю́джванне, -я, н.

распача́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -ча́ў, -чала́, -ло́; -чні́; -ча́ты; зак., што.

1. Акгыўна прыступіць да ажыццяўлення чаго-н.; узяцца за якую-н. справу.

Р. будаўніцтва.

2. Пачаць карыстацца чым-н., ужываць што-н.

Р. каробку цукерак.

|| незак. распачына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распачына́нне, -я, н.

распашо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Кароткая без гузікаў кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам на спіне або на грудзях.

распая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

Расплавіцца на тым месцы, дзе спаяны.

|| незак. распа́йвацца, -аецца.

распая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

Расплавіць на месцы, дзе спаяна.

распераза́цца, -перажу́ся, -пяра́жашся, -пяра́жацца; расперажы́ся; зак.

1. Зняць з сябе тое, чым быў падперазаны (пояс, рэмень і пад.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развязацца, расшпіліцца (пра пояс; разм.).

3. перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным.

|| незак. распяра́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

распераза́ць, -перажу́, -пяра́жаш, -пяра́жа; -перажы́; -пераза́ны; зак., каго-што.

Зняць, развязаць тое, чым быў падперазаны (пояс, рэмень і пад.).

Дзед расперазаў кажух.