Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чарпа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Коўш, пасудзіна для чэрпання якой-н. вадкасці.

2. Частка машыны, механізма (экскаватара і інш.) у выглядзе каўша, які служыць для выбірання грунту.

|| прым. чарпако́вы, -ая, -ае.

чарпа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Прылада, пасудзіна для чэрпання.

Выліць з лодкі ваду чарпалкай.

чарпа́льны гл. чэрпаць.

чарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца чэрствым (у 1 знач.), чарсцвейшым.

Хлеб чарсцвее.

2. перан. Станавіцца бяздушным, траціць чуласць, спагадлівасць.

Людзі з цяжкім лёсам не чарсцвеюць душой.

|| зак. счарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, зачарсцве́ць, -е́е (да 1 знач.), учарсцве́ць, -ее (да 1 знач.), ачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 знач.) і пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. чарсцве́нне, -я, н.

чартапало́х, -у, Мо́се, м.

Шматгадовая калючая расліна сямейства складанакветных з перыстарассечаным лісцем і пурпурова-сінімі кветкамі.

Каля паркана буяў ч.

|| прым. чартапало́хавы, -ая, -ае.

ча́ртар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У міжнародных марскіх, паветраных, сухапутных перавозках: дагавор на арэнду транспартнага сродку на вызначаны рэйс або тэрмін.

2. Самалёт або судна, арандаванае згодна з такім дагаворам.

|| прым. ча́ртарны, -ая, -ае.

Ч. рэйс.

чартаўшчы́на, -ы, ж.

1. зб. Усё тое, што звязана з нячыстай сілай.

2. перан. Нешта неверагоднае, незразумелае, недарэчнае (разм.).

Усю ноч вярзлася нейкая ч.

чарто́ўскі, -ая, -ае.

1. гл. чорт.

2. Пракляты, ненавісны, страшэнны.

3. Незвычайна моцны па ступені свайго праяўлення (разм.).

Чартоўская вышыня.

Ч. характар.

чартыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Лаяцца, памінаючы чорта.

|| аднакр. чартыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся.

|| наз. чартыха́нне, -я, н.

чарцёж, -цяжа́, мн. -цяжы́, -цяжо́ў, м.

Умоўнае графічнае адлюстраванне чаго-н. (збудавання, агрэгата, дэталі і пад.) на паперы, кальцы (у 1 знач.) і інш.

Ч. пяціпавярховага дома.