Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чад, -у, М -дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. ча́дны, -ая, -ае.

ча́дзець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Атручвацца чадам (у 1 знач.).

|| зак. уча́дзець, -ею, -ееш, -ее.

чадзі́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзім, -дзіце́, -дзя́ць; незак.

1. Утвараць чад, куродымець, курэць.

Лямпа чадзіць.

Печ чадзіць.

2. Напускаць чаду, дыму.

Не чадзі ты папяросай.

|| зак. начадзі́ць, -чаджу́, -ча́дзіш, -ча́дзіць.

чадра́, -ы́, мн. чадры́, ча́драў, чадра́м, ж.

У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног.

|| прым. чадро́вы, -ая, -ае.