Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чарна... (гл. чорна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «чорна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чарнабровы, чарнакрылы, чарнабурка.

чо́вен, чо́ўна, мн. чаўны́, чаўно́ў, м.

Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул.

|| прым. чо́ўнавы, -ая, -ае.

чо́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.

|| зак. чо́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.

|| наз. чо́канне, -я, н.

чо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

Ч. абцасікамі па асфальце.

Дзяцел чокаў дзюбай па дрэве.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чо́канне, -я, н.

чо́каць², -аю, -аеш, -ае; незак. (спец.).

Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц».

|| наз. чо́канне, -я, н.

чо́кнуты, -ая, -ае (разм.).

Прыдуркаваты; псіхічна ненармальны.

чоп, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і чан.

2. Затычка, якой затыкаюць адтуліну ў бочцы ці якой-н. іншай пасудзіне (разм.).

чорна... (а таксама чарна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. чорны (у 1 знач), напр.: чорнагаловы, чорнабароды.

чорнабаро́ды, -ая, -ае.

3 чорнай барадой.

Ч. мужчына.

чорнагало́вік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

2. Пра каго-н. з цёмнымі, чорнымі валасамі (разм.).

3. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапачкай (разм.).