Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

член, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у склад якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

Правадзейны ч.

Нацыянальнай акадэміі навук.

Ч.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

Ч. прапорцыі (спец.). Ч. сказа.

3. Частка цела чалавека або жывёлы (часцей пра канечнасці).

4. Тое, што і артыкль (спец.).

Азначальны ч. (напр., у нямецкай мове — der, die, das).

|| прым. чле́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чле́нны, -ая, -ае (да 4 знач.).

членараздзе́льны, -ая, -ае.

Выразны, зразумелы, ясны (пра гукі мовы, пра мову).

Гаварыць членараздзельна (прысл.).

|| наз. членараздзе́льнасць, -і, ж.

членашко́дніцтва, -а, н.

1. Наўмыснае пашкоджанне якога-н. члена ці органа свайго цела.

2. Прычыненне знявечання каму-н.

|| прым. членашко́дніцкі, -ая, -ае.

членістано́гія, -іх, адз. -ае, -ага, н.

Вышэйшы тып беспазваночных жывёл, цела і канечнасці якіх падзелены на сегменты (членікі).

чле́ністы, -ая, -ае.

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

Членістыя жывёлы, расліны.

|| наз. чле́ністасць, -і, ж.

чле́нства, -а, н.

Удзел у арганізацыі, таварыстве, саюзе і пад. на правах члена (у 1 знач.).

член-карэспандэ́нт, чле́на-карэспандэ́нта, мн. чле́ны-карэспандэ́нты, чле́наў-карэспандэ́нтаў, м.

Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).

|| прым. член-карэспандэ́нцкі, -ая, -ае.

чляні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., чле́ніцца; незак.

Дзяліцца на асобныя часткі, члены; расчляняцца.

Слова членіцца на корань і суфіксы.

|| зак. расчляні́цца, -чле́ніцца.

|| наз. члянéнне, -я, н.

чляні́ць, чляню́, чле́ніш, чле́ніць; члянёны; незак., што.

Дзяліць на асобныя часткі, члены; расчляняць.

|| зак. расчляні́ць, расчляню́, расчле́ніш, расчле́ніць; расчлянёны.

|| наз. члянéнне, -я, н.