чуб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).
2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы; асяледзец (даўней у запарожцаў і ўкраінскіх казакоў).
3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.
Курыца з чубам.
◊
Брацца за чубы (разм., неадабр.) — біцца.
|| памянш. чубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
чуба́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Птушка з чубам на галаве (звычайна пра курыцу).
чуба́ты, -ая, -ае.
1. 3 чубам.
Чубатая курыца.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.
Ч. шалфей.
Ч. рабчык.
|| наз. чуба́тасць, -і, ж.
чу́біцца, чу́блюся, чу́бішся, чу́біцца; незак. (разм.).
Біцца; сварыцца.
чу́біць, чу́блю, чу́біш, чу́біць; незак. (разм.).
Тузаць за валасы; біць, лупцаваць.
Хто каго любіць, той таго і чубіць (прыказка).
чува́ць, у форме інф. і ў знач. вык.
1. Можна чуць, чуецца.
Ч., як дождж барабаніць у шыбы.
2. Ёсць звесткі пра каго-, што-н. (разм.).
Што ч. на свеце? Бацька не вярнуўся з вайны, і нічога не чуваць пра яго.
3. Успрымацца органамі пачуццяў.
Ч. пах дыму.
чувашы́, -о́ў, адз. чува́ш, -а́, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж. чува́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.
|| прым. чува́шскі, -ая, -ае.
чувя́кі, -аў, адз. -вя́к, -вяка́, м.
Мяккі абутак без абцасаў (пераважна ў народаў Каўказа).
|| прым. чувя́чны, -ая, -ае.
чудзь, -і, ж., зб. (гіст.).
У Старажытнай Русі: агульная назва некаторых заходняфінскіх плямёнаў.
|| прым. чудскі́, -а́я, -о́е.
чужазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.
Чалавек з чужой краіны; іншаземец.
|| ж. чужазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.