Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чачо́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікая пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

чачо́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Хуткі рытмічны танец з дробным прыстукваннем абцасамі аб падлогу.

|| прым. чачо́тачны, -ая, -ае.

чачо́тка³, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза.

|| прым. чачо́ткавы, -ая, -ае.

Чачоткавая шкатулка.

чачэ́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чачэнскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чачэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. чачэ́нскі, -ая, -ае.