спачува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.
1. Адносіцца да каго-, чаго-н. са спачуваннем, жалем.
С. бацькоўскаму гору.
2. Добразычліва ставіцца да каго-, чаго-н.
С. маладзёжнаму руху.
спачыва́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).
Спальня (звычайна ў палацы, у панскім доме і пад.).
спачы́н, -у, м.
1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.
2. перан. Смерць, супакой (высок.).
Вечны с.
спачы́нак, -нку, м.
Тое, што і спачын (у 1 знач.).
спачы́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -чні́; зак.
1. Аднавіць свае сілы адпачываючы.
С. перад дарогай.
2. перан. Памерці (высок.).
|| незак. спачыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спачыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
спая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.
1. Злучыцца шляхам паяння.
Канцы дроту спаяліся моцна.
2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.
Дзіцячы калектыў хутка спаяўся.
|| незак. спа́йвацца, -аецца.
|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.
спая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1. што. Злучыць паяннем.
С. трубы.
2. перан., каго-што. Непарыўна звязаць, з’яднаць.
С. каманду.
|| незак. спа́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.
спекта́кль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Пастаноўка, паказ п’есы ў тэатры.
Прэм’ера спектакля.
2. перан. Пра якое-н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад.
Пара канчаць гэты с.!
спектр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Сукупнасць усіх значэнняў якой-н. велічыні, што характарызуе сістэму або працэс.
Аптычны с.
2. Сукупнасць колеравых палос, якія атрымліваюцца пры праходжанні промня праз праламляльнае асяроддзе.
Сонечны с.
|| прым. спектра́льны, -ая, -ае.
спектра...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да спектра (у 2 знач.), да спектральных прамянёў, напр.: спектраскапія, спектраметрыя, спектраграма.