Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разве́сціся¹, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; -вядзі́ся; зак., з кім.

Скасаваць свой шлюб.

Р. з жонкаю.

|| незак. разво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. разво́д, -у, М -дзе, м.

разве́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -вядзе́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; зак.

Распладзіцца, размно́жыцца.

Развялося многа камароў.

|| незак. разво́дзіцца, -дзіцца.

развесялі́цца, -весялю́ся, -вясе́лішся, -вясе́ліцца; зак.

Стаць вясёлым.

І дзядзька наш развесяліўся.

|| незак. развясе́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

развесялі́ць гл. весяліць.

разве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Павесіць у розных месцах.

Р. малюнкі.

Р. бялізну.

|| незак. разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

разве́шваць гл. развесіць, развешаць.

разве́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.

1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад.

Дым развеяўся.

2. перан. Рассеяцца, знікнуць.

Сумненні развеяліся.

|| незак. разве́йвацца, -аецца.

разве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́й; -ве́яны; зак., што.

1. Разнесці ў розныя бакі (ветрам).

Віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў.

2. перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць.

Р. трывогу.

Р. сумненні.

|| незак. разве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

развёрстваць гл. развярстаць.

развёрстка, -і, ДМ -тцы, ж.

Планавае размеркаванне каго-, чаго-н.

Р. спецыялістаў.