Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рацыяналісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. рацыяналізм.

2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму, развагі.

|| наз. рацыяналісты́чнасць, -і, ж.

рацыяна́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да розуму.

Рацыянальнае пазнанне.

2. Разумна абгрунтаваны, мэтазгодны.

Р. падыход да справы.

Рацыянальны лік — у матэматыцы: цэлы або дробавы лік.

|| наз. рацыяна́льнасць, -і, ж.

рацыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе: -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёлы.

|| наз. рацыяні́раванне, -я, н.

рачаня́ і рачанё, -ня́ці, мн.я́ты. -ня́т, н.

Дзіцяня рака, маленькі рачок.

рачкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й: незак. (разм.).

1. Поўзаць на карачках, ракам.

2. Цяжка працаваць сагнуўшыся, не разгінаючыся.

Р. на полі ад цямна да цямна.

|| наз. рачкава́нне, -я, н.

рачко́м, прысл.

Тое, што і ракам.

рачні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Работнік рачнога транспарту.

рачны́ гл. рака, рэчка.

рачу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Невялікая рэчка.

рачы́ны гл. рак¹.