Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рацпрапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Скарачэнне: рацыяналізатарская прапанова.

Ганарар за рацпрапанову.

Укараніць рацпрапанову.

рацыён, -у, мн. -ы, -аў, м.

Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёлы на пэўны тэрмін.

Дзённы р.

|| прым. рацыённы, -ая, -ае.

ра́цыя¹, і, мн. -і, -цый, ж.

Пераносная радыёстанцыя.

Звязацца па рацыі.

ра́цыя², -і, ж.

Падстава, сэнс, слушнасць.

Ён мае рацыю так сцвярджаць.

Няма рацыі рабіць гэта цяпер.

рацыяналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Удасканальваючы, арганізаваць (арганізоўваць) што-н. больш рацыянальна, прадукцыйна.

Р. вытворчасць.

|| наз. рацыяналіза́цыя, -і, ж.

рацыяналіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік, які займаецца рацыяналізацыяй вытворчасці, вытворчых працэсаў.

|| прым. рацыяналіза́тарскі, -ая, -ае.

Рацыяналізатарская прапанова.

рацыяналі́зм, -у, м.

1. Кірунак у ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

2. Разважлівыя, без эмоцый адносіны да жыцця.

|| прым. рацыяналісты́чны, -ая, -ае.

рацыяналі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).

2. Той, хто разважліва, рацыяналістычна ставіцца да жыцця.

|| ж. рацыяналі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. рацыяналі́сцкі, -ая, -ае.

рацыяналісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. рацыяналізм.

2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму, развагі.

|| наз. рацыяналісты́чнасць, -і, ж.

рацыяна́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да розуму.

Рацыянальнае пазнанне.

2. Разумна абгрунтаваны, мэтазгодны.

Р. падыход да справы.

Рацыянальны лік — у матэматыцы: цэлы або дробавы лік.

|| наз. рацыяна́льнасць, -і, ж.