Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

старшы́нства, -а, н.

Пасада, званне старшыны.

старшы́нстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак.

Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні.

старшынство́, -а́, н.

Першынство перад іншымі па ўзросце, тэрміне службы або па становішчы, званні.

Пры звароце трымацца старшынства.

старшыня́, -і́, мн.ы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) -шыні́, -шы́нь, м.

1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне.

С. прафсаюзнага сходу.

2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або аддзелаў.

С. савета.

С. дэпутацкай камісіі.

стары́, -а́я, -о́е.

1. Які дасягнуў старасці.

Старая жанчына.

Цяжка жыць старому (наз.).

2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

Старая вёска.

3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

Старыя падручнікі.

Старая сукенка.

4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

Старыя парадкі.

5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

Старое рэчышча ракі.

6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

Старая частка горада.

Старая архітэктура.

7. Вопытны, бывалы.

С. грыбнік.

8. Даўно вядомы.

Старая прымаўка.

9. Які стаў нясвежым, страціў свае якасці (пра прадукты харчавання).

Старое сала.

10. Які стаў несапраўдным пасля пэўнага тэрміну або пасля выкарыстання.

С. білет.

С. пропуск.

І стары і малады — усе да аднаго, усе без разбору.

стары́зна, -ы.

1. ж., зб. Старое, паношанае адзенне, старыя рэчы, прадметы (разм.).

Заваліць старызнай хату.

2. м. Пра старога чалавека (разм., іран.).

стары́знік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Асоба, якая скупляе і прадае старыя, зношаныя рэчы.

|| ж. стары́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. стары́зніцкі, -ая, -ае.

ста́рыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Старое, перасохлае рэчышча.

ста́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Рабіцца старым або больш старым; старэць.

За работай няма калі с.

Старыцца ў дзеўках — вельмі доўга не быць замужам.

|| зак. саста́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

ста́рыць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыць; незак., каго (што).

Рабіць старым, надаваць стары выгляд.

Дрэннае жыццё с.

Барада с. чалавека.

|| зак. саста́рыць, -рыць.