Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раўназна́чны, -ая, -ае.

Які мае аднолькавае значэнне з іншым.

Раўназначныя выразы.

Р. па колькасці.

|| наз. раўназна́чнасць, -і, ж.

раўнале́жны, -ая, -ае.

1. Які ва ўсіх сваіх пунктах аднолькава аддалены ад іншага; паралельны.

Раўналежныя лініі.

2. Які супадае з іншым; аднолькавы.

Раўналежныя з’явы.

|| наз. раўнале́жнасць, -і, ж.

раўнаме́рны, -ая, -ае.

Аднолькавы, пастаянны ў якіх-н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках.

Р. стук сэрца.

Раўнамерная хада.

|| наз. раўнаме́рнасць, -і, ж.

раўнапле́чы, -ая, -ае (спец.).

Які мае роўныя плечы (у 4 знач.).

Р. рычаг.

раўнапра́ўе, -я, н.

Раўнапраўнае становішча, роўнасць у правах.

Р. грамадзян.

раўнапра́ўны, -ая, -ае.

Які мае аднолькавыя з кім-н. правы.

Р. грамадзянін.

|| наз. раўнапра́ўнасць, -і, ж.

раўнасі́льны, -ая, -ае.

Аднолькавы з кім-, чым-н. па сіле, магутнасці.

Раўнасільныя барцы.

Раўнасільныя арміі.

|| наз. раўнасі́льнасць, -і, ж.

раўнацэ́нны, -ая, -ае.

Аднолькавы па цане, значэнні, якасці.

Раўнацэнныя рэчы.

Раўнацэнныя работнікі.

|| наз. раўнацэ́ннасць, -і, ж.

раўначле́нны, -ая, -ае.

У матэматыцы: які мае аднолькавыя члены.

раўні́вец, -ні́ўца, мн.і́ўцы, -ні́ўцаў, м.

Раўнівы чалавек.

|| ж. раўні́віца, -ы, мн. -ы, -віц.