аднаасо́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Селянін, які мае асобную, самастойную гаспадарку і не з’яўляецца членам сельскагаспадарчай арцелі.
|| ж. аднаасо́бніца, -ы, мн. -ніц.
|| прым. аднаасо́бны, -ая, -ае і аднаасо́бніцкі, -ая, -ае.
Аднаасобная гаспадарка.
аднаасо́бніцкі, -ая, -ае.
1. гл. аднаасобнік.
2. Уласцівы аднаасобніку.
Аднаасобніцкая псіхалогія.
|| наз. аднаасо́бніцтва, -а, н.
аднаасо́бны, -ая, -ае.
1. гл. аднаасобнік.
2. Які ажыццяўляецца адной асобай, належыць адной асобе.
Аднаасобная ўлада.
Аднаасобнае рашэнне.
аднабако́вы, -ая, -ае.
1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.
А. драп.
2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.
Аднабаковае запаленне лёгкіх.
3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.
А. рух транспарту.
4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.
Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.
5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.
Аднабаковае выхаванне дзяцей.
|| наз. аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).
аднабо́кі, -ая, -ае.
1. Такі, у якога адзін бок або адзін бок большы.
А. кавун.
2. перан. Аднабаковы паводле свайго дзеяння, накіраваны ў адзін бок.
А. падыход да вырашэння справы.
|| наз. аднабо́касць, -і, ж.
аднабо́ртны, -ая, -ае.
Пра верхняе адзенне: з гузікамі па краі аднаго борта і петлямі па краі другога.
А. пінжак.
аднаве́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м. (кніжн.).
Чалавек адной з кім-н. веры, рэлігіі.
|| ж. аднаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
аднаві́цель, -я, м.
Рэчыва, пры дапамозе якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення (саставу, колеру і пад.).
А. для валасоў.
аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.
Аднавілася народная гаспадарка.
Аднавілася здароўе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.
Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.
А. на працы.
А. ў правах.
4. Пачацца зноў пасля перапынку.
Заняткі ў школе аднавіліся.
|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
аднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак.
1. што. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.
А. краіну.
А. здароўе.
2. перан., каго-што. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.
А. у памяці.
3. каго. Вярнуць каму-н. ранейшае прававое ці службовае становішча.
А. у правах каго-н.
4. што. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.
А. дружбу.
|| незак. аднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. аднаўле́нне, -я, н.
|| прым. аднаўле́нчы, -ая, -ае (да 1 знач.).
А. перыяд.