Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́тны, -ая, -ае (уст. і высок.).

Ваенны, баявы.

Р. подзвіг.

рато́к гл. рот.

рато́нда¹, -ы, ДМ -ндзе, мн. -ы, -то́нд іо́ндаў, ж. (спец.).

Круглы або паўкруглы невялікі будынак, звычайна з купалам.

|| прым. рато́ндавы, -ая, -ае.

рато́нда², -ы, ДМ -ндзе, мн. -ы, -то́нд і -аў, ж.

Верхняе цёплае жаночае адзенне без рукавоў у выглядзе доўгай накідкі, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 ст.

|| прым. рато́ндавы, -ая, -ае.

рату́нак, -нку, м.

Дапамога, абарона, выручка.

Прасіць ратунку.

Ратунку няма — пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.

ра́туша, -ы, мн. -ы, -туш, ж.

У некаторых еўрапейскіх краінах: орган гарадскога самакіравання, а таксама будынак, дзе ён размяшчаецца.

Гарадская р.

|| прым. ра́тушны, -ая, -ае.

ратыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

ратыфіка́цыя, -і, ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацы́йны, -ая, -ае.

Ратыфікацыйная грамата.

ра́унд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У боксе: прамежак часу, на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

Закончыўся першы р. перагавораў.

раўна... (гл. роўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.