Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расчы́сціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Стаць чыстым, свабодным ад чаго-н.

Неба расчысцілася ад хмар.

|| незак. расчышча́цца, -а́ецца.

расчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак., што.

Ачысціць, вызваліць ад чаго-н.; прыбраць што-н.

Р. дарожку ад снегу.

|| незак. расчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расчышчэ́нне, -я, н. і расчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

расчыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

3 цяжкасцю разабраць невыразна напісанае.

Не расчытаў слова.

|| незак. расчы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

расчыхво́сціць, -во́шчу, -во́сціш, -во́сціць; -во́сці; -во́шчаны; зак., каго-што (разм.).

Разбіць, разграміць; раскрытыкаваць.

расчэ́пка гл. расчапіцца, расчапіць.

расчэ́плівацца гл. расчапіцца.

расчэ́пліваць гл. расчапіць.

расчэ́рчванне гл. расчарціць.

расчэ́рчваць гл. расчарціць.

расчэ́сванне¹ гл. расчасаць¹.