стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.
С. барометра.
Секундная с.
2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.
С. напрамку руху.
3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.
С. прычала.
4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.
На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.
Стрэлкі нарцысаў.
|| памянш. стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
стрэ́льба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.
Паляўнічая с.
|| прым. стрэ́льбавы, -ая, -ае.
стрэ́льбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.
Участак, спецыяльна абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.
|| прым. стрэ́льбішчны, -ая, -ае.
стрэ́льнуць гл. страляць.
стрэ́ляны, -ая, -ае.
1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.
Стрэляная качка.
2. Які пабыў у баях, абстраляны.
С. салдат.
3. Такі, у якога стралялі.
4. Выкарыстаны для стральбы.
Стрэляныя гільзы.
◊
Стрэляны верабей — вопытны, бывалы чалавек.
стрэ́мечка, -а, н. (спец.).
Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.
стрэ́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.
Дастаць стрэмку.
стрэ́мя, стрэ́мя і стрэ́мені, Д стрэ́мю і стрэ́мені, В стрэ́мя, Т стрэ́мем і стрэ́менем, М (аб) стрэ́мі і стрэ́мені, мн. страмёны, страмён і страмёнаў, н.
1. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнай дужкі з вушкам для ўпору нагі конніка, якая падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя.
2. Тое, што і стрэмечка (спец.).
|| прым. страмянны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
стрэ́пет, -а, М -пеце, мн. -ы, -аў, м.
Стэпавая птушка сямейства драфіных, якая ўтварае рэзкі шум крыламі ў час палёту.
|| прым. страпяці́ны, -ая, -ае.
стрэптако́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Шарападобная бактэрыя, узбуджальнік гнойных і некаторых іншых захворванняў.
|| прым. стрэптако́кавы, -ая, -ае.