Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

старцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Асоба, якая дае сігнал старту.

2. Прыстасаванне ў рухавіках унутранага згарання, якое служыць для механічнага запуску іх.

старцо́ўскі, -ая, -ае.

Такі, як у старца; уласцівы старцу, які належыць старцу.

Старцоўскае жыццё.

Старцоўская торба.

старча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Палка, тонкі кол, уваткнутыя ў зямлю.

Узбіцца на с.

2. Прадмет, які стаіць старчма.

старчако́м, прысл.

Вертыкальна, стаўма; тарчма.

Класці цэглу с.

Валасы, як іголкі ў вожыка, стаяць с.

старчма́, прысл.

Тое, што і старчаком.

старчы́ха гл. старац (у 1 знач.).

старшакла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань старшых класаў.

|| ж. старшакла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

старшаку́рснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Студэнт старшых курсаў.

|| ж. старшаку́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ста́ршы, -ая, -ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. навуковы супрацоўнік.

С. радыст.

С. лейтэнант.

2. ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач. наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.

Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.

3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

Вучні старшых класаў.

старшына́, -ы́, мн.ы́ны іліч. 2, 3, 4) -шыны́, -шы́н, м.

1. У некаторых арміях званне малодшага начальніцкага саставу і ваенна-марскога флоту, а таксама асоба, якая мае гэтае званне.

С. роты.

2. (уст.). Выбарная асоба, якая кіравала справамі якой-н. саслоўнай арганізацыі, аб’яднання і пад.

Валасны с.

|| прым. старшы́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).