Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.

1. каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.

Коней не с.

С. за руку.

С. крызіс.

С. націск ворага.

2. што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.

С. свой запал.

С. гнеўны тон.

3. перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.

С. смех.

С. сябе (стрымацца).

Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.

|| незак. стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стрыма́нне, -я, н. і стры́мліванне, -я, н.

Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.

Меры стрымлівання агрэсара.

стрымгало́ў, прысл.

Вельмі хутка, імкліва, кулём.

С. пабегчы па вуліцы.

стрыно́жыць гл. трыножыць.

стрыпты́з, -у, м.

1. Танцавальны нумар з паступовым распрананнем пад музыку.

2. разм. Распрананне.

|| прым. стрыпты́зны, -ая, -ае.

стрыхні́н, -у, м.

Атрутнае рэчыва расліннага паходжання, алкалоід; у малых дозах выкарыстоўваецца ў медыцыне.

стрыхо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

Прылада ў выглядзе дошчачкі з канаўкамі для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.

стрэл, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць, а таксама гук гэтага ўзрыву.

У лесе чуліся стрэлы.

стрэлападо́бны, -ая, -ае.

Які мае форму, выгляд стралы.

С. ліст.

|| наз. стрэлападо́бнасць, -і, ж.

стрэ́лачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

Стрэлачнік вінаваты (разм., іран.) — ужыв. ў выпадках, калі віну за няўдачу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.

|| ж. стрэ́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

стрэ́ліць гл. страляць.