Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

старгава́ць гл. таргаваць.

ста́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Гатунак вытрыманай моцнай гарэлкі.

старо́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Памяшканне для стоража, невялікая хатка.

2. Жанчына-стораж (разм.).

старо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. старана.

2. Адзін з двух бакоў ліста паперы, кнігі, сшытка і пад.

У кнізе сто старонак.

На старонках газет з’явіліся ўрыўкі новага рамана.

3. перан. Перыяд, этап у гісторыі, развіцці чаго-н.

Гераічныя старонкі гісторыі.

|| прым. старо́нкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

старо́нні, -яя, -яе.

1. Які не мае адносін да гэтага калектыву, сям’і і пад.; чужы.

Староннія людзі.

2. Не свой, не ўласны, чый-н.

Старонняя падтрымка.

3. Які не мае непасрэдных, прамых адносін да чаго-н.; пабочны.

С. шум.

старпа́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: старэйшы памочнік капітана (у 2 знач.).

|| прым. старпа́маўскі, -ая, -ае (разм.).

старт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў.

Узяць с. (пачаць спаборнічаць). Даць с. (даць знак да пачатку спаборніцтва).

2. Месца, адкуль пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванні.

С. знаходзіцца на другім канцы пляцоўкі.

3. Момант ўзлёту лятальнага апарата; месца, з якога праводзіцца яго ўзлёт.

4. перан. Пачатак чаго-н.

С. у навуцы пачаўся з цікавага артыкула.

|| прым. ста́ртавы, -ая, -ае.

Стартавая пляцоўка.

стартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак.

Узяць (браць) старт.

Першымі стартавалі лыжнікі.

ста́ртар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і старцёр.

старцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Асоба, якая дае сігнал старту.

2. Прыстасаванне ў рухавіках унутранага згарання, якое служыць для механічнага запуску іх.