Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разварны́, -а́я, -о́е.

Які добра разварваецца, рассыпчаты ў вараным выглядзе.

Разварная бульба.

разваро́т гл. развярнуцца, развярнуць.

разваро́чаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Варочаючы, раскідаць, разбурыць (што-н. складзенае, пабудаванае); развярнуць (у 1 і 2 знач.).

Р. стары будынак.

|| незак. разваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

разваро́чванне гл. развярнуць.

разваро́чвацца гл. развярнуцца.

разваро́чваць гл. развярнуць, разварочаць.

разварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі разварушыліся.

2. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць.

|| незак. развару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разварушы́ць гл. варушыць.

разва́рысты, -ая, -ае.

Які добра разварваецца.

Разварыстая бульба.

|| наз. разва́рыстасць, -і, ж.

развары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім.

Фасоля надта разварылася.

|| незак. разва́рвацца, -аецца.