Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

буржу́йка², гл. буржуй.

бу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. На Каўказе: род плашча або накідкі з тонкага лямцу.

Казацкая б.

2. Шырокая доўгая адзежына з башлыком з саматканага сукна, якую апранаюць паверх кажуха.

буркава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.

1. Утвараць характэрныя для галубоў гукі.

Галубы буркуюць.

2. перан. Лагодна і пяшчотна размаўляць (жарт.).

Маладыя буркуюць у куточку.

|| наз. буркава́нне, -я, н.

бурката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

1. Тое, што і буркаваць.

Голуб буркоча.

2. што і без дап. Бурчаць, мармытаць.

Б. сабе пад нос.

|| наз. бурката́нне, -я, н.

бу́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Невыразна, з адценнем незадаволенасці гаварыць што-н.

|| аднакр. бу́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Стары штосьці буркнуў і пайшоў у хату.

|| наз. бу́рканне, -я, н.

бу́ркі, -рак, адз. бу́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Абутак з фетру, сукна або з тонкага лямцу, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх.

|| прым. бу́рачны, -ая, -ае.

бурла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Рабочы ў арцелі, якая цягнула паўз бераг супраць цячэння судны.

|| прым. бурла́цкі, -ая, -ае.

Бурлацкая арцель.

бурла́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (гіст.).

Працаваць бурлаком.

Б. на Волзе.

бурлі́вы, -ая, -ае.

Бурны, шумлівы.

Бурлівыя хвалі.

|| наз. бурлі́васць, -і, ж.

бурлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; незак.

1. Бурна цячы, пералівацца, клекатаць.

Мора бурліць.

2. перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець.

Кроў бурліць, на месцы не сядзіцца.

Злосць бурліць.