Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.

Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.

2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.

3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.

Нервы расхадзіліся.

Расхадзілася шалёная завіруха.

|| незак. расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

расхаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць раўнадушным, халодным да каго-, чаго-н.

Расхаладзець да работы.

расхаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., каго-што.

Зрабіць раўнадушным, халодным у адносінах да каго-, чаго-н.; зменшыць сілу пачуцця.

|| незак. расхало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расхало́джванне, -я, н.

расхапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

Хутка разабраць, раскупіць.

|| незак. расхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і расхапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

расхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).

1. каго-што. Тое, што і расхапаць.

2. што. Хутка развесці, разамкнуць, разняць.

Р. рукі.

|| незак. расхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і расхапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расхо́пліванне, -я, н.

расхаце́цца, -хо́чацца; безас., зак., чаго і з інф. (разм.).

Перастаць хацецца.

Расхацелася спаць.

расхаце́ць, -хачу́, -хо́чаш, -хо́ча; -хаці́; зак., чаго і з інф. (разм.).

Перастаць хацець.

Р. есці.

расхвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак. (разм.).

Пачаць празмерна хваліцца.

|| незак. расхва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

расхвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што.

Вельмі часта, не адзін раз пахваліць.

Р. вучня.

|| незак. расхва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расхва́льванне, -я, н.

расхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, раку, возера і пад.).

Мора расхвалявалася.

2. Моцна ўсхвалявацца.

Ветэран расхваляваўся ад успамінаў.