Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расфасава́ць гл. фасаваць.

расфасо́вачны гл. фасаваць.

расфасо́ўванне гл. фасаваць.

расфасо́ўка гл. фасаваць.

расфасо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца расфасоўкай.

|| ж. расфасо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

расфранці́цца, -ранчу́ся, -ранці́шся, -ранці́цца; -ранці́мся, -ранці́цеся. -ранця́цца; зак. (разм.).

Адзецца па-моднаму, франтавата.

расфра́нчаны, -ая, -ае (разм.).

Адзеты па-моднаму, франтавата.

Расфранчаная публіка.

расфуфы́раны, -ая, -ае (разм., неадабр.).

Занадта крыкліва і безгустоўна адзеты.

расфуфы́рыцца, -фы́руся, -фы́рышся, -фы́рыцца; зак. (разм., неадабр.).

Занадта крыкліва і безгустоўна адзецца.

|| незак. расфуфы́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

расха́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Хадзіць павольна ўзад і ўперад.

Р. па пакоі.