растушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што (спец.).
Раўнамерна расцерці, размазаць туш, аловак у ценявых месцах рысунка.
Р. чарцёж.
|| незак. растушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. растушо́ўванне, -я, н. і растушо́ўка, -і, ДМ -шо́ўцы, ж.; прым. растушо́вачны, -ая, -ае.
растушо́ўка, -і, ДМ -шо́ўцы, ж. (спец.).
1. гл. растушаваць.
2. мн. -і, -шо́вак. Палачка з мяккага матэрыялу для растушоўвання грунтоўкі, накладвання грыму.
расты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).
Уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае.
Р. кніжкі па паліцах.
|| незак. растыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
растэрмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш. -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.
Размеркаваць на некалькі тэрмінаў.
Р. выплату даўгоў.
|| незак. растэрміно́ўваць, -аю, -аеш. -ае.
|| наз. растэрміно́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж.
расфарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.
Распісаць (у 4 знач.), размаляваць рознымі фарбамі.
|| незак. расфарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расфарбо́ўванне, -я, н. і расфарбо́ўка, -і, ДМ -бо́ўцы, ж.
|| прым. расфарбо́вачны, -ая, -ае.
расфарбо́ўка, -і, ДМ -бо́ўцы, ж.
1. гл. расфарбаваць.
2. Спалучэнне колераў.
Тканіна яркай расфарбоўкі.
расфармірава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; зак.
Спыніць сваё існаванне ў якасці арганізаванай адзінкі.
Гарнізон расфарміраваўся.
|| незак. расфарміро́ўвацца, -аецца.
расфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.
Спыніць існаванне чаго-н. як арганізаванай адзінкі.
Р. полк.
|| незак. расфарміро́ўваць, -аю, -аеш. -ае.
|| наз. расфармірава́нне, -я, н. і расфарміро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
расфасава́ць гл. фасаваць.
расфасо́вачны гл. фасаваць.