растапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).
1. Расставіць, развесці ў бакі (рукі, ногі і пад.).
Р. пальцы.
Р. крылы.
2. перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.).
Елка растапырыла галіны.
|| незак. растапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. растапы́рванне, -я, н.
растармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).
1. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць.
2. перан. Прымусіць дзейнічаць, разварушыць, расшавяліць.
растаро́пны, -ая, -ае.
Кемлівы ў справах; упраўны.
Р. чалавек.
|| наз. растаро́пнасць, -і, ж.
растаўсце́лы, -ая, -ае.
Які растаўсцеў; распаўнелы, тоўсты.
Растаўсцелая жанчына.
растаўсце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Стаць тоўстым; распаўнець.
Пад старасць дзед растаўсцеў.
раста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.
Снег растаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.
Дарога растала.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.
Гукі песні расталі ў бязмежнай далечыні.
Туман растаў.
4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.
Р. ад пахвалы.
|| незак. растава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й.
|| наз. растава́нне, -я, н.
растачы́ць¹, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што (спец.).
Расшырыць, апрацаваць разцом.
Р. адтуліну
|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расто́чванне, -я, н. і расто́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
|| прым. расто́чны, -ая, -ае.
Р. станок.
растачы́ць², -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.
Згрызці, праесці, патачыць у многіх месцах.
Шашаль растачыў сцяну.
|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расто́чванне, -я, н.
растачы́ць³, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.
Прытачыўшы, зрабіць шырэйшым.
Р. спадніцу.
|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расто́чванне, -я, н. і расто́чка, -і, ДМ -чцы, ж.