Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радыёла, -ы, мн. -ы, -дыёл, ж.

Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.

радыёлака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс радыёапаратуры для радыёлакацыі.

|| прым. радыёлака́тарны, -ая, -ае.

радыёлака́цыя, -і, ж.

Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыёлакацы́йны, -ая, -ае.

радыёперада́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе радыёхваль.

радыёперада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

Перадача (у 2 знач.) па радыё.

Слухаць радыёперадачы.

Музычная р.

радыёперахва́т, -у, Ма́це, м. (спец.).

Спосаб радыёразведкі — прыём і запіс радыёсігналаў праціўніка.

радыёпрыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для прыёму гукаў, сігналаў па радыё.

радыёспо́рт, -у, М -рце, м.

Тэхнічны від спорту, які ўключае розныя спаборніцтвы з выкарыстаннем радыёапаратуры ў спалучэнні з агульнафізічнымі практыкаванямі.

|| прым. радыёспарты́ўны, -ая, -ае.

радыёста́нцыя, -і, мн. -цый, ж.

Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.

радыёсу́вязь, -і, ж.

Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.