Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пія́на (спец.).

1. нескл., н. Няпоўная сіла музычнага гуку.

Мяккае п.

2. прысл. Ціха, у няўпоўную сілу музычнага гуку; проціл. фортэ.

Іграць п.

піяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.

2. перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).

Піянеры генетыкі.

3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.

|| ж. піяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 і 3 знач.).

|| прым. піяне́рскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

піянерважа́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны.

|| ж. піянерважа́тая, -ай, мн. -ыя, -ых.

піяні́на, нескл., н.

Клавішны музычны інструмент, у якім струны, дэка і механіка размешчаны ў вертыкальнай плоскасці, від фартэпіяна.

|| прым. піяні́нны, -ая,-ае.

піяні́сіма, прысл. (спец.).

Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

Праспяваць што-н. п.

піяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на піяніна, раялі.

|| ж. піяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

пія́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Назва манеты ў Турцыі, Егіпце і некаторых іншых краінах, а раней і ў Іспаніі, Партугаліі і лаціна-амерыканскіх краінах.