Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рассява́цца гл. рассеяцца.

рассява́ць гл. рассеяць.

рассяда́цца гл. рассесціся.

рассядзе́цца гл. расседзецца.

рассядла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Вызваліцца ад сядла.

Конь рассядлаўся.

|| незак. рассядло́ўвацца, -аецца.

рассядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Зняць сядло (з асядланай жывёліны).

|| незак. рассядло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

рассяка́нне гл. рассячы.

рассяка́цца гл. рассячыся.

рассяка́ць гл. рассячы.

рассялі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -се́ліцца; -се́лімся, -се́ліцеся, -се́ляцца; зак.

1. Пасяліцца ў розных месцах.

Р. на беразе возера.

2. Пасяліцца асобна (пра тых, хто жыў разам).

У хаце цесна, р. трэба.

|| незак. рассяля́цца, -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца.

|| наз. рассяле́нне, -я, н.