рассы́пацца, -плюся, -плешся. -плецца; рассы́пся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Высыпаўшыся адкуль-н., раскідацца ў розныя бакі, рассеяцца.
Мука рассыпалася па стале. 3 кошыка рассыпаліся баравікі.
2. перан. Размясціцца, раскідацца на якой-н. прасторы.
На ўзгорку рассыпаліся хаты.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разваліцца, распасціся на дробныя часткі.
Хлеў хутка рассыплецца.
Груда зямлі даволі лёгка рассыпалася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся, разбегчыся ў розныя бакі.
Дзеці рассыпаліся па дварах.
5. Абазвацца частымі пералівістымі гукамі.
Р. вясёлым рогатам.
6. Падкрэслена лісліва і шматслоўна выказаць каму-н. што-н. прыемнае (падзяку і пад.; разм.).
Р. ў падзяках.
|| незак рассыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз рассыпа́нне, -я, н.
рассы́паць, -плю, -плеш, -пле; -паны; зак.
1. што. Высыпаць, раскідаць, рассеяць па паверхні.
Р. вішні.
Р. грыбы.
2. што. Насыпаючы, размеркаваць, размясціць.
Р. бульбу ў два мяхі.
3. перан., каго-што. Размясціць уроскідку на якой-н. прасторы.
Р. роту ўздоўж дарогі.
|| незак. рассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. рассыпа́нне, -я, н. і рассы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.; разм.).
рассы́пісты, -ая, -ае.
Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі.
Рассыпістая бульба.
|| наз. рассы́пістасць, -і, ж.
рассыпны́, -а́я, -о́е.
Які захоўваецца, утрымліваецца, прадаецца без упакоўкі, россыпам.
Р. цэмент.
Р. цукар.
Р. тавар.
○
Рассыпны строй — баявы строй пяхоты, у якім стралкі размяшчаюцца ланцугом на значнай адлегласці адзін ад аднаго.
рассы́пчаты, -ая, -ае.
Тое, што і рассыпісты.
|| наз. рассы́пчатасць, -і, ж.
рассыса́цца гл. разассацца.
рассыса́ць гл. разассаць.
рассыха́цца гл. рассохнуцца.
рассява́нне гл. рассеяцца, рассеяць.