Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

буракасе́йны, -ая, -ае.

Які сее і вырошчвае буракі (звычайна цукровыя).

Б. раён.

буракаўбо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі буракоў.

Б. камбайн.

бурало́м, -у, м.

Лес, дрэвы, паваленыя бурай.

|| прым. бурало́мны, -ая, -ае.

бура́н, -у, м.

Снежная бура, завіруха ў стэпе.

Узняўся б.

|| прым. бура́нны, -ая, -ае.

бурапе́ніць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніць; незак.

У паэзіі: бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).

бурапе́нны, -ая, -ае.

У паэзіі: бурлівы, кіпучы.

Бурапенныя хвалі.

бура́ты, -аў, адз. бура́т, -а, Ма́це, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Бурація, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. бура́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. бура́цкі, -ая, -ае.

бурачко́вы, -ая, -ае.

Колеру чырвоных буракоў.

Б. шалік.

бура́чнік, -у, м., зб.

Бацвінне буракоў.

бура́чнішча, -а, н.

Месца, на якім выраслі буракі.

Узараць б.