Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

1. Старанна апрацоўваючы, зрабіць прыгодным для чаго-н.

Р. поле.

2. Усебакова даследаваць, вывучыць.

Р. праблемнае пытанне.

3. Вычарпаць дзе-н. усю магчымую здабычу карысных выкапняў.

Залаты прыіск ужо распрацаваны.

|| незак. распрацо́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. распрацо́ўванне, -я і распрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

распро́даж гл. распрадаць.

распрэ́гчы, -прагу́, -пражэ́ш, -пражэ́; -пражо́м, -пражаце́, -прагу́ць; распро́г, -прэ́гла і -прагла́, -прэ́гла і -прагло́; распражы́; -прэ́жаны; зак., каго-што.

Вызваліць ад вупражы, выпрагчы.

Р. каня.

|| незак. распрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распрага́нне, -я, н.

распрэ́гчыся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пражэ́цца, -прагу́цца; распро́гся, -прэ́глася і -прагла́ся, -прэ́глася і -прагло́ся; зак.

Вызваліцца ад вупражы.

Коні распрэгліся.

|| незак. распрага́цца, -а́ецца.

распу́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

Напалохаўшы, разагнаць.

Р. курэй.

|| незак. распу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

распуска́цца гл. распусціцца.

распуска́ць гл. распусціць.

распу́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто вядзе распуснае жыццё.

2. Свавольнік (разм.).

Мінулай ноччу нейкі р. патаптаў грады.

|| ж. распу́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. распу́сніцкі, -ая, -ае.

распу́снічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Весці разбэшчанае, распуснае жыццё.

2. Сваволіць, дурэць, гарэзаваць (разм.).

Вы яго прывучылі р.

распу́сны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю.

Распусная жанчына.

2. Свавольны (разм.).

Распуснае дзіця.

|| наз. распу́снасць, -і, ж.