Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распе́ў, -пе́ву, м.

1. Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву.

2. Своеасаблівы прынцып будовы мелодыі, характэрны для старадаўняга царкоўнага спявання.

Р. малітвы.

3. Працяжнае, напеўнае вымаўленне слоў пры чытанні, размове.

Словы ён вымаўляе крыху з распевам.

|| прым. распе́ўны, -ая, -ае.

распе́цца, -пяю́ся, -пяе́шся, -пяе́цца; -пяёмся, -пеяце́ся, -пяю́цца; зак.

1. Прапеўшы некаторы час, запець лёгка і свабодна.

2. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

|| незак. распява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

распе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты; зак., што.

1. Развучыць, рэпетуючы (музычны твор для голасу).

Р. дуэт.

2. Прымусіць добра гучаць (пра голас, галасы).

Р. хор перад выступленнем.

|| незак. распява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распява́нне, -я, н.

распіва́ць гл. распіць.

распі́вачны, -ая, -ае.

Звязаны з продажам напіткаў, якія выпіваюцца на месцы іх пакупкі.

распілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Разрэзаць пілой на часткі.

Р. дошку.

|| незак. распіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распіло́ўванне, -я, н. і распіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. распіло́вачны, -ая, -ае.

распіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распяцца.

2. перан. Траціць шмат сіл, намаганняў, адстойваючы што-н., пераконваючы каго-н. у чым-н. (разм.).

Хлапец доўга распінаўся, даводзячы, што ён не вінаваты.

распіна́ць гл. распяць.

распіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Напорам знутры прымушаць расшырацца, раздавацца.

2. перан., каго-што. Перапаўняць, захапляць цалкам (пра настроі, думкі, пачуцці і пад.).

Нечаканая радасць распірала Максіма.

3. безас., каго (што). Аб празмерным атлусценні, сытасці (разм.).

|| зак. распе́рці, разапру́, разапрэ́ш, разапрэ́; разапро́м, разапраце́, разапру́ць; распёр, -пе́рла; разапры́; распёрты.

распіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.

Р. у дзённіку сына.

2. перан. Сваімі ўчынкамі, паводзінамі пацвердзіць што-н. у адносінах да сябе.

Р. ў сваёй бездапаможнасці.

3. з кім і без дап. Зарэгістраваць свой шлюб (разм.).

4. Пачаўшы пісаць, захапіцца (разм.).

Так распісаўся, што не спыніць.

|| незак. распі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. распі́сванне, -я, н. (да 2 знач.) і распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 знач.).