струме́ністы, -ая, -ае.
1. Які складаецца са струменяў, у выглядзе струменяў.
Струменістая ручаіна.
2. Які струменіцца (паэт.).
Струменістая смуга.
струме́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; незак.
Ліцца, цячы, распаўсюджвацца струменямі; пашырацца, вылучацца (пах, святло і пад.).
Пад мостам с. рэчка.
Ад яблынь струменіўся прыемны водар.
струме́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; незак., што і без дап.
Цячы струменем, струменямі; пашыраць, вылучаць (пах, святло і пад.).
Ручаёк струменіць з-пад арэхавага куста. 3 лесу струменіць пах смалы (перан.: вылучае пах).
струме́нь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Вузкі паток вадкасці, святла, газу і інш.
С. вады.
Паветраны с.
2. перан., чаго або які. Напрамак, рыса дзейнасці ў чым-н.
Гумарыстычны с. у творчасці паэта.
струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.
1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.
Цымбальныя струны.
2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).
Струны тэніснай ракеткі.
3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.
Лепшыя струны душы.
◊
Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.
|| памянш. стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.
|| прым. стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. аркестр.
струп, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Сухая скарынка, якая зацягвае рану пры зажыванні.
|| прым. стру́павы, -ая, -ае.
струпяне́лы, -ая, -ае (разм.).
1. Які стаў трупам.
2. перан. Які спужаўся, скамянеў ад страху.
струпяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).
1. Стаць трупам; памерці.
2. перан. Вельмі спужацца, страціць прытомнасць ад страху.
струхле́лы, -ая, -ае.
Які ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы.
С. хлеў.
|| наз. струхле́ласць, -і, ж.