Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стапа́², -ы́, мн. сто́пы і (з ліч. 2, 3, 4) стапы́, стоп, ж.

Адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў (да ўвядзення метрычнай сістэмы раўнялася 480 лістам).

|| прым. стапавы́, -а́я, -о́е.

ста́пель, -я, мн. -і, -яў, м.

Бетанаваны памост на верфі, які размешчаны нахільна да вады і прызначаны для зборкі, рамонту і спуску суднаў на ваду.

|| прым. ста́пельны, -ая, -ае.

стапі́ць, стаплю́, сто́піш, сто́піць; сто́плены; зак., што.

Падаграваючы разам, змяшаць адно з другім.

С. воск з салам.

|| незак. сто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

стапрацэ́нтны, -ая, -ае.

1. Які мае ў сабе сто працэнтаў чаго-н.

С. раствор.

2. Які поўнасцю адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

Стапрацэнтнае выкананне плана.

3. Сапраўдны, поўнасцю выражаны ў сваіх якасцях (разм.).

С. інтэлігент.

|| наз. стапрацэ́нтнасць, -і, ж.

стапта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́пчацца; зак.

Знасіцца, стаць непрыгодным для носкі (пра абутак).

Боты стапталіся.

|| незак. сто́птвацца, -аецца.

стапта́ць, стапчу́, сто́пчаш, сто́пча; стапчы́; стапта́ны; зак.

1. гл. таптаць.

2. што. Доўга носячы, знасіць або скрывіць на адзін бок (пра абутак).

С. боты.

|| незак. сто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

стара...

Першая састаўная частка складаных слоў якая азначае стары, напр.: старамодны, старасвецкі, старадаўні.

стараве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які прытрымліваецца старой веры, не прызнае царкоўнага расколу 17 ст. ў Расіі і варожа адносіцца да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

2. перан. Той, хто прытрымліваецца старых поглядаў, старых звычак (уст., жарт.).

|| ж. стараве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. стараве́рскі, -ая, -ае.

стараве́рства, -а, н.

Шэраг рэлігійных сектаў, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі ў адносінах да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

|| прым. стараве́рскі, -ая, -ае.

старада́ўні, -яя, -яе.

1. Даўно мінулы.

Старадаўнія часы.

2. Які існуе або захаваўся са старых часоў.

С. замак.

|| наз. старада́ўнасць, -і, ж. (да 1 знач.).