Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пісьмо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Зборнік узораў для пісання пісьмаў рознага зместу.

пітво́, -а́, н.

1. гл. піць.

2. Тое, што п’юць, напітак.

Прахаладжальнае п.

пітны́, -а́я, -о́е.

Прыгодны для піцця, які мае адносіны да піцця.

Пітная вада.

Пітная сода.

піто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая неядавітая змяя сямейства ўдаваў, якая жыве пераважна ў джунглях.

|| прым. піто́навы, -ая, -ае.

пітэка́нтрап, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Найбольш ранні выкапнёвы чалавек, які ў эвалюцыі папярэднічаў неандэртальцу.

піўна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Гандлёвае прадпрыемства рознічнага гандлю півам.

піўну́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм., пагард.).

Тое, што і піўная.

піўны́ гл. піва.

піўцо́ гл. піва.

піха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і пхацца.