Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.

1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.

Разгулялася б.

2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.

Грымоты рэвалюцыйнай буры.

3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.

Б. воплескаў.

4. Шум, крык.

У хаце паднялася сапраўдная б.

Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.

Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

бурава́ты, -ая, -ае.

Які мае шэра-карычневае адценне.

бурава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Вышка для бурэння.

Працаваць на буравой.

бураве́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Марская птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі.

бураві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па буравых работах.

буравы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да бурэння, зроблены ў выніку бурэння.

Буравая ўстаноўка.

бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.

Палоць буракі.

2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

Убіраць буракі камбайнам.

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.

Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.

бурака...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. бурак, напр.: буракакапалка, буракарэзка, буракасейны, буракаўборачны.

буракаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырошчванні буракоў.

буракаво́дства, -а, н.

Развядзенне і вырошчванне буракоў.

|| прым. буракаво́дчы, -ая, -ае.

Буракаводчая гаспадарка.