распа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.
1. Размякчыць парай, варам.
Р. зерне.
2. Разагрэць да поту; разгарачыць (разм.).
Р. цела.
|| незак. распа́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. распа́рванне, -я, н. і распа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).
распасце́рці, -стру́, -стрэ́ш, -стрэ́; -стро́м, -страце́, -стру́ць; распасцёр, -сце́рла; -стры́; -сцёрты; зак., што.
1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).
2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.
Р. коўдру на канапе.
3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.
Р. сваю ўладу.
|| незак. распасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
распасце́рціся, -стру́ся, -стрэ́шся, -стрэ́цца; -стро́мся, -страце́ся, -стру́цца; распасцёрся, -сце́рлася; -стры́ся; зак.
1. Легчы або паваліцца, шырока расхінуўшы рукі, ногі.
Ранены распасцёрся на зямлі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору.
Над зямлёй распасцёрся купал неба.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, уплыву.
Дзейнасць мясцовых эколагаў распасцерлася на суседнія раёны.
|| незак. распасціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
распа́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́цца; распа́ўся, -па́лася; зак.
1. Раскласціся на састаўныя часткі; разваліцца.
Малекула распалася на атамы.
2. перан. Раздзяліўшыся на часткі, перастаць існаваць.
Аб’яднанне распалася.
|| незак. распада́цца, -а́ецца.
|| наз. распадзе́нне, -я, н. і распа́д, -у, М -дзе, м.
распатрашы́ць, -рашу́, -ро́шыш, -ро́шыць; -ро́шаны; зак., каго-што.
1. Выняць вантробы.
Р. рыбу.
2. Выняць тое, што знаходзіцца ўнутры (разм.).
Р. ранец.
распаўзці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; распо́ўзся, -паўзла́ся, -ло́ся; зак.
1. Папаўзці ў розныя бакі.
Мурашкі распаўзліся па сцежцы.
2. Расплыцца, расцячыся на паверхні чаго-н., страціць пэўныя абрысы.
Чарнільная пляма распаўзлася па паперы.
3. Разваліцца, разлезціся ад доўгай носкі, ад старасці (разм.).
Куртка распаўзлася па швах.
|| незак. распаўза́цца, -а́ецца.
распаўне́лы, -ая, -ае.
Які распаўнеў, стаў поўны, тоўсты.
|| наз. распаўне́ласць, -і, ж.
распаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Стаць поўным, тоўстым.
Р. за зіму.
распаўсю́джвальнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто займаецца распаўсюджваннем чаго-н.
Грамадскі р. друку.
|| ж. распаўсю́джвальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.
Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.
2. Стаць вядомым многім.
Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.
|| незак. распаўсю́джвацца, -аецца.