распакава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.
1. Распакаваць свае рэчы (разм.).
Прыехаўшы дадому, распакаваліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вызваліцца ад упакоўкі, развязацца.
Пакет распакаваўся.
|| незак. распако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. распако́ўванне, -я, н. і распако́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, ж. (да 1 знач.).
распакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.
Вызваліць ад упакоўкі.
Р. багаж.
|| незак. распако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. распако́ўванне, -я, н. і распако́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, ж.
распаласава́ць гл. паласаваць.
распа́лачны, -ая, -ае.
Які прызначаецца, служыць для распальвання.
распалі́цца, -палю́ся, -па́лішся, -па́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна нагрэцца ад агню, жару.
Жалеза распалілася дачырвана.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць.
Дровы распаліліся.
3. перан. Моцна ўзрушыцца, расхвалявацца; разгневацца.
|| незак. распа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
распалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак.
1. што. Прымусіць гарэць.
Р. вогнішча.
2. што. Моцна нагрэць агнём дачырвана.
Р. жалеза.
3. перан., каго-што. Выклікаць узбуджэнне.
Р. гнеў.
4. перан. Развязаць, распачаць (барацьбу, вайну).
Р. пажар вайны.
|| незак. распа́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. распа́льванне, -я, н.
распане́лы, -ая, -ае (разм.).
Які распанеў.
Р. хлопец.
распане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).
Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым.
Ну ты ўжо зусім распанеў.
распара́дак, -дку, м.
Устаноўлены парадак у якой-н. справе.
Р. дня.
Правілы ўнутранага распарадку.
распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. гл. распарадзіцца.
2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.
У доме ўсім рспараджаецца бацька.
3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.
Р. ў чужой хаце.