Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раслі́нны, -ая, -ае.

1. гл. расліна.

2. Які складаецца з раслін.

Р. корм.

3. Прыгатаваны, здабыты з раслін.

Р. тлушч.

4. Які жыве на расліне, раслінах.

Раслінная тля.

5. 3 малюнкам, адбіткам раслін.

Р. арнамент.

расні́чкі, -чак, адз. расні́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Тонкія ніце- або шчацінкападобныя адросткі на паверхні клетак жывёл, раслін.

|| прым. расні́чны, -ая, -ае.

Раснічныя чэрві.

расо́л -у, м.

1. Салёная вада з прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў.

2. Вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў.

Капуста з расолам.

3. Моцна насычаная солямі прыродная вада.

4. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы (спец.).

|| прым. расо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

расо́льнік, -у, м.

Мясны суп з салёнымі агуркамі.

распаві́ць, -паўю́, -паўе́ш, -паўе́; -паўём, -паўяце́, -паўю́ць; -паві́, -паві́ты; зак., каго.

Вызваліць ад пялёнак.

Р. дзіця.

|| незак. распаві́ваць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. распаві́цца, -паўю́ся, -паўе́шся, -паўе́цца; -паўёмся, -паўяце́ся, -паўю́цца; -паві́ся; незак. распавіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

распаго́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; безас., зак.

Пра наступленне яснага, пагоднага надвор’я.

К вечару распагодзілася.

|| незак. распаго́джвацца, -аецца.

распа́д гл. распасціся.

распада́цца гл. распасціся.

распадзе́нне гл. распасціся.

распазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Вызначыць, пазнаць па якіх-н. прыкметах.

Р. хваробу.

2. Адрозніць, вылучыць сярод падобных.

3. Пазнаць у падрабязнасцях, дэталях.

Р. мясцовасць.

|| незак. распазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. распазна́нне, -я, н. і распазнава́нне, -я, н., прым. распазнава́льны, -ая, -ае.

Р. знак.