Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раскры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае.

Р. дзверы.

Р. кнігу.

Р. парасон.

2. Вызваліць ад таго, што накрывае каго-, што-н.; агаліць.

3. Выявіць, зрабіць вядомым што-н. невядомае; выкрыць.

Р. акцёрскія здольнасці.

Р. тайну.

Р. злачынства.

4. Растлумачыць, паказаць сутнасць чаго-н.

Р. змест твора.

5. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

Р. стаянку першабытнага чалавека.

6. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

Р. свае думкі сябрам.

|| незак. раскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раскрыццё, -я́, н.

раскрышы́цца гл. крышыцца.

раскрышы́ць гл. крышыць.

раскуда́хтацца, -хчуся, -хчашся, -хчацца; -хчыся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна і доўга кудахтаць.

Куры раскудахталіся.

2. перан. Раскрычацца без толку, без прычыны (разм.).

раскудзе́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак. (разм.).

Растрапацца, раздзяліцца на валокны.

Вяроўка раскудзелілася.

|| незак. раскудзе́львацца, -аецца.

раскудзе́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

Растрапаць, раздзяліць на валокны; раскудлаціць.

Вецер раскудзеліў валасы.

|| незак. раскудзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

раскудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца; зак. (разм.).

Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску).

|| незак. раскудла́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

раскудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́ч; -ла́чаны; зак., што (разм.).

Растрапаць; зрабіць кудлатым.

|| незак. раскудла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

раскудла́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм.).

Тое, што і раскудлаціцца.

раскудла́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -ла́ч; -чаны; зак., што (разм.).

Тое, што і раскудлаціць.