расклінава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -ну́ецца; зак.
Расшчапіцца ад увагнанага кліна.
|| незак. раскліно́ўвацца, -аецца.
расклінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е: -ну́й; -нава́ны; зак., што.
1. Забіўшы клін. расшчапіць.
2. Выцягнуць, вырваць з чаго-н. забіты клін.
|| незак. раскліно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
расклява́ць, -клюю́, -клюе́ш, -клюе́: -клюём, -клюяце́, -клюю́ць; -клю́й; -клява́ны; зак., што.
1. Клюючы, з’есці ўсё.
Куры расклявалі зерне.
2. Клюючы, пашкодзіць што-н. або пашырыць пашкоджанне ў чым-н.
Груганнё расклявала рану.
|| незак. расклёўваць, -аю, -аеш, -ае.
раскляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак., што.
1. Разняць на часткі што-н. скляпанае.
Р. канструкцыю.
2. Распляскаць, расплюшчыць чым-н. цяжкім, цвёрдым.
Р. заклёпку.
|| незак. расклёпваць, -аю. -аеш, -ае.
|| наз. расклёпванне, -я, н. і расклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.; прым. расклёпачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
раско́л¹, -у, м.
1. гл. раскалоць.
2. Месца, па якім што-н. расколата або раскалолася; трэшчына.
3. перан. Раздзяленне каго-, чаго-н. на групы, часткі, абумоўленае наяўнасцю рознагалоссяў.
Р. у грамадстве.
4. Рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, які ўзнік у сярэдзіне 17 ст., быў накіраваны супраць афіцыйнай царквы і закончыўся ўтварэннем стараверства.
раско́л², -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Хуліган, задзіра.
Трэба супакоіць гэтага раскола.
раско́лванне гл. раскалоць.
раско́лваць гл. раскалоць.
раско́пванне гл. раскапаць.
раско́пваць гл. раскапаць.