спарава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; зак.
Пра жывёл: злучыцца.
|| незак. спаро́ўвацца, -аецца; наз. спаро́ўванне, -я, н.
спарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго.
Пра жывёл: звесці для злучкі; злучыць.
|| незак. спаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спарава́нне, -я, н.
спарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.
1. каго (што). Нарадзіць, даць жыццё каму-н.
С. сына.
2. перан., каго-што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., стаць крыніцай чаго-н.
Замоўчванне фактаў спарадзіла чуткі.
|| незак. спараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спараджэ́нне, -я, н.
спара́дкаваць гл. парадкаваць.
спарады́чны, -ая, -ае (кніжн.).
Непастаянны, выпадковы, які праяўляецца нерэгулярна.
Спарадычная з’ява.
|| наз. спарады́чнасць, -і, ж.
спаражні́цца, -ражню́ся, -ро́жнішся, -ро́жніцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць парожнім, пустым.
Пасуда спаражнілася.
2. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы (разм.).
3. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода (разм.).
|| незак. спаражня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
спаражні́ць, -ражню́, -ро́жніш, -ро́жніць; -ро́жнены; зак., што.
Зрабіць парожнім, пустым.
С. збан.
|| незак. спаражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. спаражне́нне, -я, н.
спаралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак., каго-што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Давесці да стану паралічу.
Ногі спаралізавала (безас.).
2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго-н.
Страх спаралізаваў яе.
С. сілы ворага.
спарахне́лы, -ая, -ае.
1. Які згніў, ператварыўся ў труху.
Спарахнелыя дошкі.
2. перан. Пра чалавека: састарэлы, драхлы.
|| наз. спарахне́ласць, -і, ж.
спарахне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл.
Бервяно спарахнела.
2. перан. Пра чалавека: састарэць, зрабіцца драхлым.