Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раско́лваць гл. раскалоць.

раско́пванне гл. раскапаць.

раско́пваць гл. раскапаць.

раско́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак. ж.

1. гл. раскапаць.

2. мн. Работы па выяўленні чаго-н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці, а таксама месца, дзе праводзяцца падобныя работы.

Археалагічныя раскопкі.

|| прым. раско́пачны, -ая, -ае.

раско́рмліваць гл. раскарміць.

раско́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Распорка, якая ставіцца пад касым вуглом да гарызантальных або вертыкальных частак канструкцыі.

|| прым. раско́сны, -ая, -ае.

раско́сы, -ая, -ае.

1. Які мае касы разрэз (пра вочы).

2. 3 касавокасцю, пры якой зрэнкі скіраваны ў бок ад носа.

|| наз. раско́сасць, -і, ж.

раско́ўванне гл. раскаваць.

раско́ўвацца гл. раскавацца.

раско́ўваць гл. раскаваць.