Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разбуйні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі.

Гаспадарка разбуйнілася.

|| незак. разбуйня́цца, -я́ецца.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

разбуйні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -бу́йнены; зак., што.

Зрабіць менш буйным, раздзяліць на менш буйныя адзінкі.

Р. раён.

Р. вялікую гаспадарку.

|| незак. разбуйня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

разбура́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто разбурае што-н.

Вораг-р.

Р. культуры.

|| ж. разбура́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбура́льніцкі, -ая, -ае.

разбура́льны, -ая, -ае.

Які прыносіць разбурэнне.

Разбуральная вайна.

|| наз. разбура́льнасць, -і, ж.

разбурча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга бурчаць.

разбуры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́рыцца; зак.

1. Разваліцца, зламацца.

Старая хата разбурылася.

2. перан. Парушыцца, разладзіцца.

Планы мае разбурыліся.

|| незак. разбу́рвацца, -аецца і разбура́цца, -а́ецца.

|| наз. разбу́рванне, -я, н. і разбурэ́нне, -я, н.

разбуры́ць, -буру́, -бу́рыш, -бу́рыць; -бу́раны; зак., што.

1. Б’ючы, ламаючы, знішчыць, ператварыць у руіны.

Р. дом.

Р. мост.

2. перан. Парушыць, разладзіць, знішчыць.

Р. планы непрыяцеля.

Р. сям’ю.

|| незак. разбу́рваць, -аю, -аеш, -ае і разбура́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбу́рванне, -я, н. і разбурэ́нне, -я, н.

разбу́хлы, -ая, -ае.

1. Які павялічыўся ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці.

Р. гарох.

2. перан. Непамерна павялічаны; раздуты.

Разбухлыя штаты.

|| наз. разбу́хласць, -і, ж.

разбу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -бу́х, -хла; зак.

1. Набухнуць, раздацца, патаўсцець ад вільгаці.

Боты намоклі, разбухлі.

Пупышкі на дрэве разбухлі.

2. перан. Непамерна павялічыцца, разрасціся.

Штаты разбухлі.

Папка з дакументамі разбухла.

|| незак. разбуха́ць, -а́е.

разбушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна бушаваць; стаць бурным (пра стыхійныя з’явы).

Разбушавалася непагода.

2. перан. Пачаць моцна шумець, буяніць (разм.).

Разбушаваўся бацька.