Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пісу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм., жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

пі́счы, -ая, -ае.

Прызначаны для пісання.

Пісчая папера.

пісьмано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Тое, што і паштальён.

|| ж. пісьмано́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак (разм.).

пі́сьменнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць моўных і графічных сродкаў пісьмовых зносін.

П. народаў Поўначы.

2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.

Старабеларуская п.

пісьме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца літаратурнай працай, піша мастацкія літаратурныя творы.

|| ж. пісьме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пісьме́нніцкі, -ая, -ае.

пі́сьменны, -ая, -ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць, а таксама які ўмее пісаць граматычна правільна.

П. чалавек.

2. Які мае неабходныя веды, звесткі ў якой-н. галіне.

П. інжынер.

3. Выкананы адпаведна, з асноўнымі патрабаваннямі.

П. праект.

|| наз. пі́сьменнасць, -і, ж.

пісьме́нства, -а, н.

Тое, што і пісьменнасць.

Старажытнае беларускае п.

Прыгожае пісьменства — тое, што і мастацкая літаратура.

пісьмёны, -аў.

Пісьмовыя знакі, літары, пераважна старажытныя.

Старажытныя славянскія п.

пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.

1. Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.

Напісаць п.

Заказное п.

2. толькі адз. Уменне пісаць.

Вучыцца пісьму.

3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.

Кірыліцкае п.

4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.

Рэалістычнае п.

|| памянш. пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н. і пісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).

пісьмо́вы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пісання і пісьма.

Пісьмовыя прылады.

Адказаць пісьмова (прысл.).