раска́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.
Пачаць моцна і доўга кашляць.
Хворы раскашляўся.
раскашне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).
Станавіцца раскошным, раскашнейшым.
|| зак. параскашне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
Пасля перастаноўкі мэблі ў пакоі параскашнела (безас.).
раскашэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. (разм.).
Пайсці на значныя выдаткі, не паскупіцца.
Р. на падарунак сябру.
|| незак. раскашэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
раска́яцца, -ка́юся, -ка́ешся, -ка́ецца; -ка́йся; зак.
3 жалем пашкадаваць аб зробленым учынку, прызнаўшы яго памылковым або благім.
|| незак. раска́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Цяпер ён раскайваецца.
|| наз. раска́янне, -я, н.
Р. прыйшло позна.
расква́сіць, -ква́шу, -ква́сіш, -ква́сіць; -ква́шаны; зак., што (разм.).
1. Размачыць, зрабіць гразкім.
Дарогу расквасіла (безас.), не праехаць.
2. Разбіць да крыві (нос, твар).
Р. нос.
|| незак. расква́шваць, -аю, -аеш, -ае.
раскватарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.
Размясціць па кватэрах.
Р. полк.
|| незак. раскватаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. раскватарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак. раскватаро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. раскватарава́нне, -я, н.
раскве́ціць, -кве́чу, -кве́ціш, -кве́ціць; -кве́чаны і расквяці́ць, -квячу́, -квяці́ш, -квяці́ць; -кве́чаны; зак., што.
Убраць што-н. у яркія колеры; зрабіць рознакаляровым.
Святочны салют расквеціў неба.
|| незак. раскве́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. раскве́чванне, -я, н.
расквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Расплаціцца за што-н., аддаць доўг каму-н.
Р. з крэдыторамі.
2. перан., з кім. Адпомсціць каму-н. за ўчыненую крыўду, зло.
Р. з ворагам.
3. Расстацца з кім-, чым-н. назаўсёды, пакінуць каго-, што-н., пазбавіцца ад чаго-н.
Р. з горадам.
|| незак. раскві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
расквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расцвісці, распусціцца (пра кветкі, расліны).
Цюльпаны ўжо расквітнелі.
2. перан. Стаць прыгожым, здаровым, дасягнуць росквіту.
Расквітнела дзяўчына.
3. перан. Дасягнуць высокай ступені развіцця, праявіцца з вялікай сілай.
Расквітнеў талент мастака.
|| наз. ро́сквіт, М -віце, м.
расквяці́ць гл. расквеціць.